З Днём Перамогі!
У рамках святкавання 80-годдзя з дня перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, супрацоўнікі ААТ "Мінскі Прамтранспраект" прынялі ўдзел у акцыі па ўшанаванні памяці і выказалі глыбокую падзяку нашым дзядам, усім тым, хто набліжаў Вялікую Перамогу!
Сумесна з прадстаўнікамі ААТ "НДІ Будэканоміка" і РУП "Будмедыяпраект" 5 мая былі ўскладзены кветкі да мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".
Мы ганарымся подзвігамі савецкіх салдат і беларускіх партызан, якія арганізавалі сапраўдную рэйкавую вайну, якая сарвала забеспячэнне гітлераўскіх войскаў!
Са святам, шаноўныя калегі! З днём Перамогі!
6 мая 2025