Удзел у прамысловым форуме «Полацк-Шкловалакно»
23 мая 2023 года ААТ "Мінскі Прамтранспраект" прыняў удзел у канферэнцыі, якая праходзіла на ААТ "Полацк-Шкловалакно" ў рамках прамысловага форуму.
У ходзе форуму было закранута пытанне нівеліравання негатыўнага эфекту санкцый і геапалітычнай сітуацыі. Госці форуму прынялі ўдзел у прэзентацыі прадпрыемства, даведаліся аб тэхнічных магчымасцях, прадукцыі і галіне яе прымянення. Для ўдзельнікаў форуму была арганізавана экскурсія па вытворчых цэхах і музеі. Форум завяршыўся перагаворамі па наладжванню кантактаў, стварэнню сумесных праектаў і праграм па імпартазамяшчэнні.
23 мая 2023