Суботнік у год добраўпарадкавання!
У выкананне рашэння адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска, а таксама пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у ААТ "Мінскі Прамтранспраект" прайшлі мерапрыемствы па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні замацаваных тэрыторый, а таксама праведзены суботнік на працоўных месцах.
Асаблівая ўвага была звернута на падтрыманне чысціні і парадку на ўнутраных плошчах арганізацыі, выключэнні захоўвання і складавання спісанага абсталявання і мэблі, упрыгожванню памяшканняў дэкаратыўнымі раслінамі.
Сабраныя ад праведзенага суботніка сродкі пайдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.
14 красавіка 2025