Другое месца на Рэспубліцы па дартсе
ААТ «Мінскі Прамтранспраект» прыняў удзел у Рэспубліканскай спартакіядзе па дартсе сярод арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў.
Ва ўпартай барацьбе фіналу Дзевятнікаў Дзмітрый заваяваў сярэбраны медаль.
Адміністрацыя выказвае глыбокую падзяку Зміцеру за яго актыўны ўдзел, імкненне да перамогі і стойкасць! Таксама дзякуем Беларускаму прафсаюзу работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў за бездакорную арганізацыю!
15 чэрвеня 2026