З пашанай на заслужаны адпачынак!
Сёння 25 студзеня, ва ўрачыстай абстаноўцы мы праводзілі нашага шаноўнага дырэктара - Аркадзя Аляксандравіча Споткая, на заслужаны адпачынак. У Мiнскім Прамтранспраекце Аркадзь Аляксандравіч пачынаў з пасады старэйшага інжынера праектаў, а ў 1991 году быў абраны дырэктарам.
Аркадзь Аляксандравіч сапраўдны майстар сваёй справы, Прафесіянал з вялікай літары, пераможца незлічоных прафесійных конкурсаў, адзначаны падзякамі і ганаровымі граматамі ўсіх узроўняў.
Жадаем Аркадзю Аляксандравічу моцнага здароўя, насычанага заслужанага адпачынку, запатрабаванасці ў грамадстве, добрага настрою і аптымізму.
25 студзеня 2023