Мобильное меню

Віншуем з днём будаўніка!

Дарагія сябры! Штогод у другую нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень будаўніка. Гэта свята аб'ядноўвае спецыялістаў розных прафесій - будаўнікоў, вышукчыкаў, архітэктараў, праекціроўшчыкаў, інжынераў. Дзякуючы іх стваральнай працы фарміруецца сучаснае аблічча нашай краіны, дзе мы можам жыць у камфортных умовах.

Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам! Няхай ажыццяўляюцца ўсе вашы новыя праекты, няхай заўсёды вам спадарожнічае поспех. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім!

11 жніўня 2024