Першы турзлёт МАiБ
З 19 па 21 чэрвеня на беразе р. Свіслач Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь быў праведзены першы турыстычны злёт арганізацый, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства.
Нашы супрацоўнікі прынялі актыўны ўдзел у складзе зборнай каманды «Залатое сячэнне» (УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва», ААТ «Мінскі Прамтранспраект», ДП «Будмедыяпраект»).
Тры дні, поўных прыгод, выпрабаванняў і яркіх эмоцый, чакалі ўсіх удзельнікаў! Міністэрства архітэктуры з душой і прафесіяналізмам падышло да арганізацыі мерапрыемства!
Творчыя нумары змяняліся спартыўнымі спаборніцтвамі, а нашы лепшыя вынікі былі дасягнуты ў тэхніцы веласіпеднага турызму, гульні ў "гарадкі" і дартсе. Дэвіз каманды – «Імкнемся да дасканаласці!»
Выказваем удзячнасць усім арганізацыям за згуртаванасць! А ўсім удзельнікам «Залатога сячэння» – за спартыўную цікавасць, волю да перамогі, азарт і гасціннасць!