Мобильное меню

Дзень вялікай перамогі!

Напярэдадні святкавання Дня Перамогі супрацоўнікамі ААТ «Мінскі Прамтранспраект» сумесна з прадстаўнікамі ААТ «НДІ Будэканоміка» і ДП «БудМедыяПраект» былі ўскладзены кветкі да мемарыяла «Яма», размешчанага на скрыжаванні вул. Заслаўскай і Мельнікайтэ ў г. Мінску.

Мемарыял «Яма» – гэта першы помнік ахвярам Халакосту ў СССР. На яго тэрыторыі штогод праходзяць мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ахвяр генацыду. На месцы, размяшчэння «Ямы», 2 сакавіка 1942 г. фашыстамі былі расстраляны каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета, у тым ліку 200 тысяч сірот з дзіцячага дома разам з медперсаналам і выхавацелямі. У 1947-м годзе быў устаноўлены абеліск з надпісам на ідышы. У 2000 г. устаноўлена бронзавая скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях». Тут жа закладзена алея Праведнікаў народаў свету.

Супрацоўнікі арганізацый ушанавалі памяць ахвяр хвілінай маўчання.

8 мая 2026