Дабрачынны заплыў праз Мінскае мора
Blue Dragon Race – гэта штогадовы дабрачынны заплыў праз Заслаўскае вадасховішча для аматараў і прафесійных плыўцоў. Асноўная мэта мерапрыемства - збор сродкаў для дапамогі цяжкахворым дзецям.
29 чэрвеня 2025 года наш супрацоўнік, Дзявятнікаў Зміцер, прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве.
Са слоў Зміцера гэта было не вельмі проста.
«Мерапрыемства праходзіла на Мінскім моры, трэба было пераадолець дыстанцыю 5 км. Ліміт часу для праходжання дыстанцыі да 3 гадзін. Надзея была на цёплае зацішнае надвор'е, але, на жаль, усё было зусім наадварот. Моцны вецер, вада +18 градусаў, у паветры крыху цяплей +22. Бліжэй да старту вецер узмацніўся і за 15 хвілін да старту арганізатарамі было прынята рашэнне змяніць напрамак.
Таму трэба было перабрацца на супрацьлеглы бераг. Старт быў спакойным першыя 400-500 м да першага буя, пакуль не накрыла хваляй. Чым далей сплываў ад берага, тым вецер больш узмацняўся і хвалі станавіліся вышэй. З-за гэтага арыентаванне ўскладнялася, так як буі не моцна вялікія і іх было зусім не відаць. Прыходзілася спыняцца і выглядваць арыенціры паміж хваль».
Было складана, але нашага калегу нічым не спыніць, і ён працягваў свой шлях, пераадольваючы ўсё новыя перашкоды. Чым было бліжэй да фінішу, тым мацней хвалявалася Мінскае мора і вада здавалася халадней. Зміцера балбатала на вадзе, як маленькую цацку.
«Супраціўляцца стыхіі было цяжка, грэбеш, не разумеючы ці рухаешся далей ці боўтаешся на адным месцы».
Апошнія 2 км даліся цяжэй за ўсё, але Зміцер усё роўна пакарыў водную стыхію і даплыў да берага крыху больш, чым за 2 гадзіны. Па ўзроўні складанасці калега ацаніў свой заплыў на 12 з 10.
«Быў атрыманы каласальны досвед плавання ў складаных умовах!»
Таксама варта адзначыць, што сваім удзелам Дзявятнікаў Зміцер унёс свой уклад у дапамогу для цяжкахворых дзяцей, што гаворыць пра вялікае сэрца чалавека!
Жадаем не спыняцца на дасягнутым і ўдачы ў яго новых пачынаннях!